ТЭАТР КУПЦА ЯПіШКіНА
Сатыра ў адной дзеі па п'есе Еўсцігнея Міровіча
Спектакль пастаўлены па п'есе беларускага драматурга, акцёра, рэжысёра і педагога, заснавальніка беларускай драмы і камедыі Еўсцігнея Міровіча, які дакладна і глыбока здолеў зразумець самабытнасць беларускай культуры і ўвасобіць гэта ў сваёй драматургічнай і рэжысёрскай практыцы. Творчасць Міровіча - гэта адданасць мастацтву, імкненне зрабіць тэатр актуальным і сучасным, грамадзянскай школай жыцця для гледача.
Што можна купіць за грошы? Амаль усё - нават тэатрык ў правінцыйным мястэчку. Але Тэатр, як і Талент, купіць нельга...
Рэжысёры-пастаноўшчыкі: заслужанныя артысты Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Бяспалы i Уладзімір Грыцэўскі
Мастак-пастаноўшчык: Анатоль Удавічэнка
Мастакi па касцюмах: Лада Грыгаровіч i Нiна Гурло
Кампазітар: Валерый Воранаў
Ролі выконваюць:
Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь, Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандр КАШПЕРАЎ; Арцём ДАВІДОВІЧ; Антон ЖУКАЎ; Уладзімір ІВАНОЎ; Лідзія МАРДАЧОВА; Анатоль ГУР'ЕЎ; Канстанцін КОНЮХАЎ; Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Уладзімір ГРЫЦЭЎСКІ; Заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Тамара МУЖЭНКА; Заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Ала ПРОЛІЧ; Вольга СІЗОВА; Ларыса МАРШАЛАВА; Віктар РЫБЧЫНСКІ; Ягор ЛЁГКІН; Алена ГІРАНОК; Алеся ПУХАВАЯ
Працяг спектакля 1 гадзіна 10 хвілін
Прэм'ера спектакля адбылася 28 снежня 1993 года