ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНіМ

КУПІЦЬ КВІТОК

Камедыя ў 2-х дзеях па п'есе Кандрата Крапівы

     Кандрат Кандратавіч Крапіва вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі – выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.
     Камедыя “Хто смяецца апошнім” з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія – гэтаму прысвечана камедыя “Хто смяецца апошнім”. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.
     Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам – вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Вароніжы. Туляга спалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі – невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, – вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ?

Пастаноўка - Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў

Дэкарацыі і касцюмы - Дзмітрый Мохаў

Кампазітар - Валерый Воранаў

Харэаграфія - Наталля Фурман


Дзеючыя асобы і выканаўцы:

ГАРЛАХВАЦКІ
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Аляксандр КАШПЕРАЎ


АННА ПАЎЛАЎНА
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Ірына НАРБЕКАВА
Алена АДЗІНЦОВА


ЧАРНАВУС
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
заслужаны артыст БССР
Уладзімір МІШЧАНЧУК


ТУЛЯГА
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Уладзімір ГРЫЦЭЎСКІ
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Анатоль ЦЯРПІЦКІ


ЛЕВАНОВІЧ
Канстанцін КОНЮХАЎ
Дзмітрый МУХІН


ВЕРА
Алена ГІРАНОК
Юлія ПАЛУБІНСКАЯ


ЗЁЛКІН
Анатоль ГУР’ЕЎ
Дзмітрый ПУСЦІЛЬНІК


ЗІНА ЗЁЛКІНА
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Ала ПРОЛІЧ
Вольга СІЗОВА


ЦЁЦЯ КАЦЯ
Лідзія МАРДАЧОВА
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Тамара МУЖЭНКА


НІЧЫПАР
Станіслаў ВІЛЬКІН
Уладзімір ІВАНОЎ


НЕЗНАЁМАЯ ЖАНЧЫНА
Анжэла КАРАБЛЁВА
Ларыса МАРШАЛАВА


ЧАЛАВЕК У ФОРМЕ НКВД
Ягор ЛЁГКІН
Аляксей СОРАЎ

Постаноўка спектакля здзейснена пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Працяг спектакля  2 гадзіны 20 хвілін
Прэм'ера спектакля адбылася 28 ліпеня 2012 года
Кошт квіткоў: 10,00 руб. (100 000) - у касе тэатра (пр.Пераможцаў,13)

Лаўрэат спецыяльнай прэміі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
дзеячам культуры і мастацтва 2012 года

аўтарскі калектыў тэатра-студыі кінаакцёра
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
"Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм"
у складзе КАШПЕРАВА Аляксандра Барысавіча, вядучага майстра сцэны,
КІРЭЕВА Алега Віктаравіча, рэжысёра-пастаноўшчыка,
МІШЧАНЧУКА Уладзіміра Андрэевіча, вядучага майстра сцэны, заслужанага артыста БССР,
- за выдатныя творчыя дасягненні,
стварэнне спектакля "Хто смяецца апошнім" па п'есе К.Крапівы.