Сатыра ў адной дзеі па п'есе Еўсцігнея Міровіча
Спектакль пастаўлены па п'есе беларускага драматурга, акцёра, рэжысёра і педагога, аднаго з заснавальнікаў беларускай драмы і камедыі Еўсцігнея Міровіча, які дакладна і глыбока здолеў зразумець самабытнасць нацыянальнай культуры і ўвасобіць гэта ў сваёй драматургічнай і рэжысёрскай практыцы. Творчасць Міровіча – гэта адданасць мастацтву, імкненне зрабіць тэатр актуальным і сучасным, грамадзянскай школай жыцця для гледача.
Што можна купіць за грошы? Амаль усё – нават тэатрык ў правінцыйным мястэчку. Але Тэатр, як і Талент, купіць нельга…
Аўтарская група спектакля:
Рэжысёры-пастаноўшчыкі – заслужаныя артысты Рэспублiкi Беларусь Аляксандр БЯСПАЛЫ i Уладзімір ГРЫЦЭЎСКІ
Мастак-пастаноўшчык – Анатоль УДАВІЧЭНКА
Мастакi па касцюмах – Лада ГРЫГАРОВІЧ i Нiна ГУРЛО
Кампазітар – Валерый ВОРАНАЎ
Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Арцём Сасіпатравіч Япішкін, утрымальнік карчмы, ён жа антрэпрэнёр кінатэатра “Шчаслівая Аркадзія” – лаўрэат спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАШПЕРАЎ
Рыбінскі, рэжысёр, ён жа памочнік рэжысёра і артыст – Арцём ДАВІДОВІЧ, Антон ЖУКАЎ
Рычардаў – Уладзімір ІВАНОЎ
Гваздзінская – Яна ХАДАНОВІЧ-ЛАПАНІЦЫНА
Сладкаспеваў – Анатолій ГУР’ЕЎ, Ягор ЛЁГКІН
1-я, 2-я, 3-я балетныя артысткі – Дар’я КАРПЕЧЭНКАВА, Ірына МАРОЗ, Таццяна ФЁДАРАВА
Капельмайстар – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір ГРЫЦЭЎСКІ
Рабочы – Арцём ДАВІДОВІЧ, Віктар РЫБЧЫНСКІ
У спектаклі прымае ўдзел ансамбль высокапрафесійных музыкантаў
Працяг: 1 гадзіна 10 хвілін
Прэм'ера: 28 снежня 1993 года
Арганізатар: Тэатр-студыя кінаакцёра УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”