Рэспубліканскі конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Главная / Новости / Рэспубліканскі конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праводзяць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс праводзіцца ў мэтах захавання гістарычнай памяці аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, папулярызацыі гістарычных ведаў і супрацьдзеяння спробам скажэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узбагачэння рэпертуару тэатраў рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў.

Для ўдзелу ў конкурсе ў перыяд з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. удзельнікі падаюць матэрыялы на электронны адрас: info@rtbd.by

Больш падрабязная інфармацыя:

https://www.kultura.by/konkursy/ministerstva-kultury-pravodzits-respublikanski-konkurs-p-es-dlya-teatra-prysvechanykh-80-goddzyu-per/